4 жніўня Свіслацкая раённая бібліятэка запрасіла юных чытачоў у падарожжа па творчасці “Янка Брыль для дзяцей”, прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка.

Прысутных зацікавіў аповед бібліятэкара пра больш значныя і цікавыя моманты з жыцця празаіка. Супрацоўнікі бібліятэкі зачытвалі ўслых урыўкі з   апавяданняў Янкі Брыля для дзяцей: “Усмешка”, “Ліпа і клёнік”, “Туга”, “Жыў-быў вожык”, “Сняжок і Волечка”, “Зялёная школа”, пасля чаго вялі агульнае абмяркаванне твораў.

Увазе рабят былі прадстаўлены мультымедыйная прэзентацыя “Янка Брыль. Жыццё і творчасць”, падборка літаратуры  і інфармацыйны стэнд па творчасці пісьменніка.