14 лютага ў філіяле “Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання” прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Крылы творчага натхнення”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі. Прысутныя  пазнаёміліся з жыццём і творчасцю  пісьменніка, даведаліся, што  Івaн Якaўлeвiч адносіўся дa тaгo пaкaлeння, чыё юнaцтвa былo aпaлeнa вaйнoю, што падзеі вайны, гераічная барацьба супраць нямецкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся  з  кнігамі пісьменніка, прадстаўленымі на выставе, праглядзелі ўрывак з дакуменальнага фільма “Святло далёкай зоркі”, буктрэйлер “Сямнаццатай вясной”. Рабяты актыўна адказалі на пытанні віктарыны па апавяданні “Настаўнік чарчэння”, прачыталі  эпізоды з гэтага твора і рамана “Сасна пры дарозе”.