7 верасня Пацуеўская бібліятэка правяла дзень інфармацыі “Беларускія асветнікі: падарожжа да вытокаў кнігадрукавання”. На працягу дня бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў з літаратурай кніжнай выставы “Асветнікі Беларусі”, распавядала пра знакамітых асветнікаў беларускай зямлі і  іх уплыў на развіццё пісьменства ў нашай краіне і за яе мажамі. Падлеткі прынялі ўдзел у гістарычным уроку “Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання”, пад час якога даведаліся пра старыжытныя рукапісныя і першыя друкаваныя кнігі на беларускай мове, пра традыцыю святкавання Дня беларускага пісьменства. Дапоўніў словы бібліятэкара відэаролік  “Ля вытокаў кнігадрукавання”.

Вучням 5-9 класаў прапанавана пазнавальная гадзіна “Асветнікі Беларусі”, удзел у якой прыняла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.У. Славецкая. Школьнікі ўважліва слухалі аповед педагога пра знакамітых беларускіх асветнікаў Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую, Міколу Гусоўскага, Сімяона Полацкага, пра культурна-гістарычнае значэнне Дня беларускага пісьменства. Тамара Уладзіміраўна адзначыла, што сёлета гэта свята прайшло ў Івацэвічах, якія адметны сваёй цікавай гісторыяй, слаўнымі выхадцамі: літаратарамі, навукоўцамі, людзьмі мастацтва.

Напрыканцы бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры тэматычнай кніжнай выставы ”Асветнікі Беларусі” і прапанавала вучням віктарыну “А ці ведаеце вы..”, у якой яны ахвотна ўдзельнічалі.