Фонд Свіслацкай раённай бібліятэкі папоўніўся кнігай нарысаў беларускага журналіста, пісьменніка Міхаіла Шыманскага “Беларусь у нас адна”. Галоўны змест выдання вызначае тэма Радзімы. Нарысы аб’яднаны ў чатыры тэматычныя раздзелы “Радзіма вышэй за ўсё”, “І словам, і песняй, і музыкай”, “Дай нам мудрасці, памяць”, “Бясконца дарагое”. Аўтар распавядае пра культурную і духоўную спадчыну нашай Бацькаўшчыны,  пра непаўторную беларускую прыроду, пра  гераічнае і трагічнае Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра незалежнасць і суверынітэт нашай міралюбівай дзяржавы, пра нашых вяскоўцаў, якія сваёй руплівасцю, талентам, стараннасцю ўпрыгожваюць родныя куточкі, а значыць, і ўсю Беларусь. Міхаіл Мікалаевіч запрашае чытачоў у падарожжа па запаветных мясцінах, прайсціся па вясковай вуліцы, жытнёвым палеткам, сцяжынкай на лузе.