19 чэрвеня  ў  Навадворскай  бібліятэцы-цэнтры краязнаўства адбылася гадзіна ваеннай прозы “Праўда вайны ў творчасці Васіля Быкава”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка. Школьнікі старэйшых класаў пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, ахвотна абмеркавалі прачытаныя творы юбіляра. З вуснаў школьнікаў прагучалі радкі пра цяжкія ваенныя будні, пра мужнасць і самаахвярнасць людзей, пра веліч подзвігу. Рабяты актыўна прынялі ўдзел у конкурсе “Назаві твор”, з задавальненнем праглядзелі буктрэйлеры па кнігах “Альпійская балада”, “Знак бяды”.