2 лістапада  Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства  падрыхтавала для школьнікаў старэйшых класаў знаёмства з творчасцю “Каб людзі ведалі і помнілі”, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння В.Адамчыка.  Бібліятэкар расказала пра  жыццёвы  і творчы шлях беларускага пісьменніка, звярнула ўвагу на літаратурную спадчыну Адамчыка і пазнаёміла з яго кнігамі з бібліятэчнага фонду. Рабяты зачыталі ўрыўкі цікавых эпізодаў з твораў і прынялі ўдзел у гульні “Даскажы слоўца”.  Напрыканцы  дзеці выбралі для хатняга чытання кнігу беларускага пісьменніка.

smart