Да140-й гадавіны з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра ў рамках абласнога агульнаадукацыйнага  праекта  “За старонкамі вашага падручніка” 25 мая Пацуеўская бібліятэка арганізавала гадзіну прыгодніцкай кнігі “Янка Маўр – капітан нашых падарожжаў”. Бібліятэкар адзначыла, што юбілей Янкі Маўра – гэта свята ўсіх, хто любіць падарожжы і цудоўныя прыгоды. Янка Маўр варты нашай пашаны, а творы яго цікавыя і павучальныя. Пасля кароткага аповеду біяграфіі пісьменніка-юбіляра бібліятэкар зрабіла агляд   яго цудоўных твораў: рамана “Амок”, прыгодніцкіх аповесцяў “ У краіне райскай птушкі”, “Чалавек ідзе”, апавядання “Слёзы Тубі” і інш. Зацікавіла рабят  аповесць “Палескія рабінзоны”, дзе  аўтар расказвае пра прыгоды двух падлеткаў, што апынуліся адрэзанымі ад усяго свету на востраве пасярод палескіх балот. Дзеці з ахвотай узялі гэты твор для дамашняга чытання. Напрыканцы ўвазе чытачоў быў прапанаваны відэяфільм “Янка Маўр – капітан дзіцячых падарожжаў”.