Велікасельская бібліятэка прадстаўляе  цікавы і пазнавальны відэарэсурс – відэахранограф “Кола гісторыі, або Падарожжа па Велікасельскаму краю”. Дадзены відэарэсурс дазваляе  ў аддаленым рэжыме пазнаёміцца з  нашым краем, акунуцца ў яго гісторыю, здзейсніць падарожжа па сцяжынках гэтай зямлі.