У рамках праекта для моладзі Будзь у фармаце – чытай беларускае  28 лістапада ў Ханявіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства прайшла гадзіна літаратурнага гурмана “Вам, аматары беларускага паэтычнага слова”.

Ва ўступным слове бібліятэкар расказала пра беларускую паэзію – cвeт шмaтaблiчны i шмaткoлepны. Асаблівую ўвагу прысутныя звярнулі на вершаваныя радкі, прысвечаныя радзіме: любові да яе, а яшчэ – балючым хваляванням за яе. Вікторыя Кудлаш  зачытала верш У.Дубоўкі “О Беларусь, мая шыпшына…”.  Самаму дарагому чалавеку ў жыцці – маці гучалі вершы ў выкананні Ільі Канюка – Святлана Варонік “Узоры-зоры з ручніка”, Вікторыі Кудлаш – Ніна Мацяш “Рукі маці”.

Вершы пра каханне выхоўваюць культуру пачуццяў, маральныя погляды, фарміруюць інтымны свет моладзі. Маладыя людзі з задавальненнем чыталі вершы на гэту вечную тэму: Ульяна Канюк – Я.Янішчыц “Пачынаецца ўсё з любві”,  Вікторыя Кудлаш – Р.Барадулін “Світанняў я з табой не сустракаў…”. Напрыканцы маладыя людзі з цікавасцю праглядзелі відэаагляды “Топ-5 кніг пра каханне”, “Топ-5 кніг пра Беларусь”, пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў, якія былі прадстаўлены на выставе “Моладзь чытае і прапануе”.