У рамках праекта для моладзі “Будзь у фармаце – чытай беларускае” 13 лістапада ў Поразаўскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства прайшла гадзіна літаратурнага гурмана “Вам, аматары беларускага слова”.
У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з некаторымі творамі беларускіх аўтараў розных жанраў, дзяліліся сваімі літаратурнымі густамі і ўражаннямі ад прачытанага. Маладыя людзі з задавальненнем чыталі ўрыўкі з твораў: Глеб Янушка – В.Іпатавай “За морам Хвалынскім”, Бараноўская Ганна – І.Шамякіна “Непаўторная вясна” і вершы: Васіліна Сабірава – Т.Мазур “Па-над Нёмнам”, Захар Галась – М.Пазнякова “Беларусі”, Іван Карповіч – П.Панчанкі “Краіна мая”, Дзмітрый Карніловіч – Алеся Пісьмянкова “Восень”.
Дапоўніць аповед пра фантастычныя творы дапамог відэапрагляд “Топ-5 фантастычных кніг беларускіх аўтараў”, размешчаны на сайце ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка”.