9 чэрвеня ў Навадворскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства адбыліся літаратурныя чытанні “Чараўнік краіны маленства”, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Васіля Віткі.
Дзецям былі прапанаваны творы розных жанраў: казкі, складанкі-чытанкі, байкі-самаграйкі, песні-калыханкі, лічылкі, загадкі і г.д. Для рабят цікава было акунуцца ў свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, чытаючы “Азбуку Васі Вясёлкіна”, “Вавёрчына гора”, “Буслінае лета”, разгадваючы вясёлыя займальныя загадкі.