4 красавіка Пацуеўская бібліятэка запрасіла юных чытачоў у цікавы і пазнавальны экскурс “Пра дзяцей і для дзяцей”, прымеркаваны да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў Васіля Віткі і Паўла Місько.
На імправізаваным прыпынку “Бульбобы” рабяты агучвалі ўрыўкі з твораў П.Місько, а на прыпынку “Казкі” – урыўкі з твораў В.Віткі. Прыпынак “Пазнавальны” пазнаёміў з біяграфіямі вядомых беларускіх майстроў слова, іх багатай творчай спадчынай.