У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам юбіляра, адзначыла, што Кандрат Крапіва – адзін з буйнейшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, выдатны мастак слова ўзбагаціў беларускую літаратуру разнастайнымі па жанру і тэматыцы творамі, у якіх адлюстроўваў жыццё нашай краіны на розных этапах яе гісторыі. Асабліва вялікая заслуга яго ў развіцці сатырычных жанраў, у развіцці беларускай байкі і драматургіі. На працягу мерапрыемства вучні чыталі вершы і ўсім вядомыя байкі сатырыка “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”, ”Ганарысты парсюк”, “Жаба ў каляіне”, “Варона-мітынгоўшчыца”, “Сава, асёл ды сонца”, “Махальнік Іваноў” і інш. Падчас сустрэчы абмеркавалі афарызмы з гэтых баек, якія і сёння не губляюць сваёй актуальнасці.