8 лістапада ў Ханявіцкай бібліятэцы – цэнтры краязнаўства сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост” на гадзіну фальклору “Урокі мудрасці жыццёвай далі нам у спадчыну бацькі”.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з вуснай народнай творчасцю, успомнілі беларускія песні, загадкі, прыказкі і прымаўкі. Яны наведалі музейны пакой Ханявіцкага сельскага філіял-клуба, дзе дзяліліся звесткамі аб традыцыях, абрадах і звычаях сваіх продкаў, якія захоўваліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. У канцы сустрэчы чытачы зацікавіліся падборкай кніг фальклорнай  тэматыкі.