У Свіслацкай раённай бібліятэцы 7 верасня ў рамках Тыдня беларускага пісьменства прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Кнігі Скарыны – духоўная спадчына, нацыянальная рэліквія і святыня”.
Вучні старэйшых класаў СШ №2 праслухалі аповед пра жыццядзейнасць беларускага кнігадрукара Ф.Скарыны, якому сёлета спаўняецца 530 год з дня нараджэння, праглядзелі дакументальны фільм “Цікавыя факты жыцця славутага асветніка”, актыўна прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні-віктарыне “Францыск Скарына – чалавек свету”.
Намінацыя “Партрэт” наогул захапіла ўсіх удзельнікаў, каб адказаць на пытанні вучні актыўна карысталіся тэматычнай кніжнай выставай “Кніга Скарыны – шлях праз стагоддзі”. Напрыклад, вывучалі гравюру з партрэтам Ф.Скарыны, дзе схаваліся пчолка, шалі, львы і шмат другіх цікавых рэчаў. Напрыканцы сустрэчы рабяты з інтарэсам знаёміліся з факсімільным выданнем “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.