“Цудоўныя казкі Максіма Танка” – пад такой назвай 21 верасня ў Пацуеўскай бібліятэцы адбыўся паэтычны вернісаж, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з жыццёвым і творчым шляхам беларускага паэта, адзначыла, што Максім Танк вельмі любіў сваю краіну, свой народ, асабліва ён любіў дзяцей. Уся яго творчасць прасякнута сапраўднай дабрынёй і даверам да чалавека, яна выхоўвае ў чытачоў душэўную прыгажосць, заклікае да роздуму аб жыцці, аб чалавецтве. Шмат сваіх твораў народны паэт прысвяціў дзецям. Пад час сустрэчы юныя чытачы з задавальненнем чыталі яго казкі: “Вавёрка і дзяцел”, “Ехаў казачнік Бай”, “Чарапаха і кабан”, “Казка пра мядзведзя”, адказвалі на пытанні віктарыны па творах паэта-юбіляра. Асабліва дзецям спадабалася чытанне па ролях казкі “Жук і слімак”.