6 верасня ў Свіслацкую раённую бібліятэку на гадзіну цікавых фактаў “Як слова наша зарадзілася” былі запрошаны навучэнцы гімназіі №1 імя К.Каліноўскага.
Ва ўступным слове бібліятэкар расказала пра беларускую мову, пра яе меладычнае гучанне. Рабяты пагадзіліся з тым, што беларуская мова – душа народа, векавая праца шматлікіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наша галоўнае нацыянальнае багацце. Прысутныя здзейснілі вандраванне і звярнуліся да гісторыі станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, прыгадалі імёны тых, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў вяках, даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі кнігадруку на Беларусі.
Падчас прагляду мультымедыйнай прэзентацыі “Асветнікі зямлі беларускай”, рабяты пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю выдатных дзеячаў беларускай культуры: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сімяона Буднага, Васіля Цяпінскага і Сімяона Полацкага. Дзеці пачулі новую для сябе інфармацыю аб рукапіснай кнізе, помніках пісьменства і зараджэнні кнігадрукавання ў Беларусі. Замацавалі атрыманыя веды вучні ў прапанаванай віктарыне “З гісторыі кнігадруку”. На працягу ўсяго мерапрыемсятва гучалі вершы вядомых паэтаў пра беларускую мову і беларускае слова – найвялікшы нацыянальны скарб Беларусі. У завяршэнні бібліятэкар прапанавала пазнаёміцца з тэматычнай выставай “Кніга Скарыны – шлях праз стагоддзі”, усе разам прышлі да высновы, што неабходна берагчы барускую мову і авалодваць яе таямніцамі, каб нашчадкі змаглі з гонарам сказаць: “Жыве ў вяках беларускае слова!”.
