25 жніўня ў Корнадзьскай бібліятэцы-цэнтры эстэтычнага выхавання прайшло знаёмства з творчасцю “Роднага слова верны абаронца”, прымеркаванае да 105-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.
Для прысутныя прагучала шмат цікавых расповедаў пра выдатнага паэта-пейзажыста. Бібліятэкар звярнула ўвагу на шматгранную творчасць П.Панчанкі, якая знайшла адлюстраванне ў болей чым 30 зборніках. Прыхільнікі і аматары беларускай паэзіі з вялікім задавальненнем дэкламавалі вершы паэта-юбіляра “Хадзіў я па лесе і сведчу”, “Крык сойкі”, “Беларусі”, “Беларуская мова” і інш.