Сёлетні год азнаменаваны 140-годдзем з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы. З нагоды юбілейнай даты славутага песняра Свіслацкая раённая бібліятэка арганізавала паэтычны марафон “Чароўныя радкі Купалаўскага верша”. З вуснаў чытачоў прагучалі вершаваныя радкі класіка беларускай літаратуры. У выніку атрымаўся зводны паэтычны рэсурс.