2 жніўня ў філіяле “Ханявіцкая інтэграваная  бібліятэка” для чытачоў-дзяцей адбылося  знаёмства з творчасцю “Паэты роднага краю”, прысвечанае жыццёвым лёсам і творчай спадчыне беларускіх паэтаў-юбіляраў – Генадзя  Бураўкіна і Ніла Гілевіча. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю паэтаў, нагадала, што на іх вершы напісана шмат песень, а пад “Калыханку” на словы Генадзя Бураўкіна вырасла не адно пакаленне маленькіх беларусаў. У выкананні бібліятэкара і дзяцей прагучалі вершы паэтаў: Н.Гілевіча “Калі рана ўстанеш…”, Я – беларус”, “Добры чалавек”, Г.Бураўкіна  “Беларусі”, “Люблю свой край” і інш. На кніжнай выставе “На літаратурнай юбілейнай хвалі” былі прадстаўлены зборнікі пісьменнікаў, якія, быццам сапраўдныя самацветы, упрыгожваюць нашу літаратуру і не трацяць актуальнасці зараз.