З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння аднаго з выдатнейшых дзіцячых пісьменнікаў нашай краіны Васіля Віткі 21 мая бібліятэкар філіяла “Пацуеўская бібліятэка” запрасіла дзяцей на літаратурныя чытанні “Паэт, казачнік, сябра дзяцей”. Юныя чытачы пазнаёміліся з жыццёвым шляхам і творчасцю Васіля Віткі, з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі пісьменніка, чыталі скорагаворкі, вершы. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе “Кніжны знаток”, дзе па ўрыўках з вершаў-казак вызначалі іх назвы. Кожны ўдзельнік у завяршэнні мерапрыемства ўзяў дадому кнігу пісьменніка, якая яму найбольш спадабалася.












