18 снежня бібліятэкар філіяла “Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” арганізавала для дзяцей гадзіну цікавых вершаў “Вершы, поўныя весялосці і гарэзлівага гумару”, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння Ніны Галіноўскай. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэтэсы, сустрэліся з добрымі, вясёлымі, цікавымі героямі вершаў. Рабяты з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах “Прадоўжы назву”, “Загадкі Ніны Галіноўскай з мультфільмаў і казак”, “Хуткамоўкі”, ахвотна чыталі вершы.












