Да  85-годдзя з дня нараджэння  вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага 23 мая філіял “Корнадзьская бібілятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання” арганізаваў для дзяцей гучныя чытанні “Азбука жыцця Уладзіміра Ліпскага”. Рабяты пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, даведаліся, што Уладзімір Ліпскі доўгі час быў галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса “Вясёлка”.

З  вялікім захапленнем дзеці чыталі яго творы: апавяданні “Чырвоная кніга”, “Пра хлопчыка “Ай”, урыўкі з аповесці-казкі “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”,  праслухалі і абмеркавалі аудыяказку  “Приключения Нулика”,  дзяліліся сваімі ўражаннямі.