Да Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага бібліятэкар філіяла “Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання” арганізавала пазнавальнае падарожжа “Чароўны свет роднай мовы”.  Дзеці даведаліся пра доўгі і складаны шлях развіцця беларускай мовы, як узнікла беларускае кнігадрукаванне і які ўплыў на гэтыя працэсы аказалі выдатныя беларускія асветнікі. Рабяты з задавальненнем праслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”. Пазнаёміцца з моўнымі скарбамі дзеці  змаглі у гульнёвай частцы мерапрыемства. Яны актыўна  спаборнічалі  ў конкурсах “Шарада”, “Крылатая паштоўка”, “Юныя паэты”, выконвалі розныя заданні:   займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць, разгадвалі літаратурную крыжаванку,   адгадвалі загадкі і зашыфраваныя на малюнках фразеалагізмы, растлумачвалі, што яны абазначаюць, шукалі пачатак і канец прыказак, адказвалі на пытанні віктарыны “Старонкі мінулага і сучаснага”, вучыліся гаварыць скарагаворкі на роднай мове, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.