13 лютага ў Свіслацкай раёнай бібліятэцы для вучняў гімназіі №1 імя П.Васіленка адбылася гадзіна ваеннага рамана “Аб чым шумелі сосны”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння І.Навуменкі.

Вучні пазнаёміліся з біяграфічнымі звесткамі народнага пісьменніка,  даведаліся аб тым, што Івaн Якaўлeвiч aдноciцца дa тaгo пaкaлeння, чыё юнaцтвa былo aпaлeнa вaйнoю. Памяць пра ваеннае ліхалецце пісьменнік пранёс праз усё жыццё. Падзеі вайны, гераічная барацьба супраць нямецкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў і адлюстраваны яны на высокім мастацкім узроўні. У гэтым пераканаліся школьнікі ў ходзе знаёмства з творчасцю Івана Якаўлевіча.

Вельмі зацікавіў прысутных відэафільм “Іван  Навуменка”. Да ўвагі рабят быў прадстаўлены кароткі агляд яго твораў: зборнікі апавяданняў  “Семнаццатай вясной”, “Хлопцы-равеснікі”, аповесць “Вайна каля Цітавай копанкі”. Бібліятэкар звярнула ўвагу школьнікаў на юбілейную выставу “Ёсць імёны, ёсць даты”.