Да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта і празаіка Анатоля Зэкава 25 студзеня ў філіяле “Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” адбылося падарожжа па кнігах “Шчыры сябар дзяцей”. Бібліятэкар пазнаёміла рабят з біяграфіяй пісьменніка, расказала пра яго творчасць, падкрэсліваючы, што шмат кніг Анатоль Мікалаевіч стварыў для дзяцей. Вучні пазнаёміліся з кнігамі  аўтара “Чатыры зярняткі”, “Як Гаўка ў космас збіраўся, ”Жмуркі зкоткай Муркай”,  “Збудаваў будан бабёр”, “Ці бывае, што карова лятае” і інш. Пад час мерапрыемства  прысутныя  чыталі вершы , адгадвалі загадкі, разбіралі, што наблытана ў небылічках.