Да 100-годдзя з дня нараджэння Артура Вольскага ў філіяле “Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” 22 верасня прайшла гадзіна цікавага верша “Дабяруся да нябёс”. Бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, прывяла незвычайныя факты яго бiяграфii. Дзецям цікава было даведацца, што першае апавяданне Артур Вольскі надрукаваў у 13 гадоў, служыў на флоце, з дзясятак гадоў быў боцманам, плаваў па Цiхiм акiяне, па яго сцэнарыях знялi некалькi цiкавых фiльмаў.
У ходзе мерапрыемства па чарзе дзеці чыталі вершы “Сталяры”, “Чарнічка”, “Дзеці”, “Радзіма” і інш. Напрыканцы праслухалі калыханку “Дзед-Барадзед”, словы якой напісаў Артур Вольскі, пазнаёміліся з яго кнігамі.