7 верасня ў Ханчыцкай бібліятэцы-клубе для дзяцей прайшла мазаіка твораў “Карагод дзівосных прыгод”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка Артура Вольскага.
Мазаіка твораў аўтара ўключала знаёмства з біяграфіяй Артура Вольскага, з яго творамі. Бібліятэкар прапанавала рабятам прачытаць вершы “Чарнічка”, “Карусель”, “Мой скарб” і інш.
Затым усе разам пагледзелі мультфільмы “Про кота Васю и охотничью котовасию“ і “Мая мама чараўніца”, зачыталі ўрыўкі з твораў і адказалі на пытанні віктарыны “Адгадай твор А. Вольскага”.