1 верасня Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства запрасіла юных чытачоў на ўрок-экскурс “Ад Скарыны да нашых дзён”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства.
Тэмай размовы было ўзнікненне і развіццё пісьменнасці і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, роля Ф.Скарыны ў ім. Бібліятэкар расказала падлеткам аб жыцці і творчасці выдатнага першадрукара, паказала электронную прэзентацыю “Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны”.
Прысутныя пазнаёміліся з кнігамі “Ф.Скарына. Чалавек-энцыклапедыя”, “Ф.Скарына. Чалавек-легенда”, “Ф.Скарына. Чалавек свету” і абмеркавалі іх.