Да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка ў філіялах “Велікасельская бібліятэка”, “Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства”, “Ханчыцкая бібліятэка-клуб” ладзіліся літаратурныя мерапрыемствы.
14 лютага юныя чытачы філіяла “Велікасельская бібліятэка” прынялі ўдзел у літаратурнай мазаіцы “Гэты “Азбукоўнік” склаў дзядзька Ягоўдзік”. З прапанаванай бібліятэкарам прэзентацыі “Ён раскрыў нам скарбы Радзімы” школьнікі даведаліся пра творчасць пісьменніка, пазнаёміліся з яго кнігамі. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных кнігу “Прыродны азбукоўнік”, дзе аўтар у алфавітным парадку вельмі коратка, але цікава і займальна апісвае прыроду: найперш звяроў і птушак, потым іншых жывых істот. З дапамогай гэтай кнігі дзеці ўспомнілі беларускі алфавіт, даведаліся многа цікавага пра птушак і жывёл, з ахвотай выканалі прапанаваныя аўтарам заданні.
15 лютага філіял “Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства” запрасіў дзяцей на пазнавальную вандроўку “Лясныя таямніцы Уладзіміра Ягоўдзіка”. Бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць аўтара. Відэавандроўка “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка” пазнаёміла дзяцей з кнігамі пра родную прыроду, пра гістарычнае мінулае Беларусі, здзейсніўшы падарожжа па кнігах “Лясныя таямніцы”, “Спеўны кірмаш”, “Птушкі побач з намі”, “Па слядах ваўка”, “Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі”, “Сіні калодзеж”, “Год – карагод” і інш. Вучні даведаліся пра тое, якія кветкі, ягады, грыбы растуць у Беларусі, пра птушак і жывёл, якія жывуць у нашых краях. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні экалагічнай гульні-віктарыны “Жывёлы роднага краю”, адгадвалі загадкі і збіралі прыказкі аб зімовых месяцах. У канцы мерапрыемства юныя чытачы ўзялі творы пісьменніка, якія спадабаліся, пачытаць дадому.
У філіяле “Ханчыцкая бібліятэка-клуб” 15 лютага адбылася літаратурная мазаіка “Гэты “Азбоўнік” склаў дзяцька Ягоўдзік”. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю аўтара, здзейсніўшы літаратурнае падарожжа па яго кнігах: “Медзяны дзядок”, “Азбукоўнік”, “Лясныя таямніцы” і “Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі”. Напрыканцы сустрэчы рабяты замацавалі атрыманыя веды, адказаўшы на пытанні віктарыны “Па старонках кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”.














