9 снежня, у дзень 130-гадовага юбілею беларускага паэта Максіма Багдановіча, у Свіслацкую раённую бібліятэку былі запрошаны вучні СШ №2 імя М.П.Масонава на літаратурнае знаёмства “Вечна малады, геніяльны, сучасны”.
Бібліятэкар расказала пра асноўныя вехі жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, падкрэсліла, што ён уславіўся не толькі як паэт-наватар, але і як выдатны перакладчык, удумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, пісьменнік-публіцыст і празаік.
З вялікай цікавасцю рабяты праглядзелі электронную прэзентацыю “Па старонках сямейнага альбома Максіма Багдановіча”. Падчас бібліяграфічнага агляду прысутныя даведаліся якімі творамі Максім Багдановіч узбагаціў беларускую літаратуру, азнаёміліся з найбольш вядомымі кнігамі аўтара.
Увазе старшакласнікаў была прапанавана тэматычная выстава “Атланты беларускай літаратуры”, дзе ў тым ліку прадстаўлены творы паэта-юбіляра.
Усе ўдзельнікі атрымалі закладкі “Пісьменнікі-юбіляры 2021”.