16 лютага споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння беларускага празаіка, крытыка, публіцыста, літаратуразнаўца, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Івана Навуменкі. З гэтай нагоды ў Велікасельскай бібліятэцы, Ханявіцкай бібліятэцы – цэнтры краязнаўства прайшлі літаратурныя мерапрыемствы.
16 лютага ў Велікасельскай бібліятэцы на літаратурнай гадзіне “Салдат вялікай вайны…Генерал вялікай літаратуры” да ўвагі вучняў 6-9 класаў была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Жыццё, вартае грамадзяніна-патрыёта”, якая расказала аб багатай біяграфіі Івана Навуменкі, раскрыла яркі, самабытны талент пісьменніка. Дзеці ўспомнілі творы юбіляра, якія вывучалі ў школе: апавяданні “Жуль Верн”, “Настаўнік чарчэння”, “Бульба”. Дапоўніць веды аб творчасці пісьменніка дапамагла выстава “Чытаем творы Івана Навуменкі”.
У Ханявіцкай бібліятэцы – цэнтры краязнаўства на літаратурным вечары “Аб чым шумелі сосны” прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, даведаліся, што Івaн Якaўлeвiч aднociўcя дa тaгo пaкaлeння, чыё юнaцтвa былo aпaлeнa вaйнoю, што падзеі вайны, гераічная барацьба супраць нямецкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў. Больш дэталёва разглядзелі творы: “Сасна пры дарозе”, “Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва”, “Вайна каля Цітавай копанкі”, “Настаўнік чарчэння”, “Смутак белых начэй” і інш.