31 студзеня ў Ханявіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства юныя чытачы пазнаёміліся з паэтычнай старонкай творчасці Рыгора Барадуліна “Да людзей з любоўю ідучы…”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях Р.Барадуліна, жанравую разнастайнасць яго паэзіі для дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, дражнілкі, загадкі, казкі-пераказкі, небыліцы-перакруткі, жартоўныя і гумарыстычныя вершы. Дзеці зачыталі вершы паэта “Неруш”, “Я слаўлю мамы светлае імя”, “Матчыны рукі” і інш. Слухалі песню “Трэба дома бываць часцей” на словы Р.Барадуліна, кампазітара І.Лучанка ў выкананні ансамбля “Сябры”.