16 лютага, у дзень 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі, у філіялах “Велікасельская бібліятэка”, “Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства”, “Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” адбылася гадзіна ваеннага рамана.

У філіяле “Велікасельская бібліятэка” у ходзе правядзення гадзіны ваеннага рамана “Салдат вялікай вайны… Генерал вялікай літаратуры” прысутным быў прапанаваны відэафільм “Іван Навуменка”, які пазнаёміў з жыццём і творчасцю народнага пісьменніка, прадэманстраваны ўрыўкі з дакументальнага фільма “Святло далёкай зоркі”, якія змяшчалі успаміны дзяцей Івана Навуменкі і яго калег па пяру. Бібліятэкар звярнула ўвагу на тое, што ў аснову многіх твораў пісьменніка ляглі падзеі вайны, гераічная барацьба супраць нямецкіх захопнікаў. Да ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы быў прадстаўлены кароткі агляд раманаў І.Навуменкі: “Смутак белых начэй”, прысвечанага франтавым будням партызан і падпольшчыкаў; “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”, якія склалі трылогію пра змаганне маладых беларускіх патрыётаў супраць фашысцкіх акупантаў і прынеслі празаіку шырокую вядомасць.

У філіяле “Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” жанчыны- пенсіянеры   пазнаёміліся з жыццём і  творчасцю народнага пісьменніка  і літаратуразнаўца , даведаліся, што галоўнай тэмай  яго твораў з’яўляецца тэма Вялікай Айчыннай вайны, якая найбольш поўна раскрыта   ў трылогіі   “Сасна пры дарозе, “ Вецер у соснах”,  “Сорак трэці”  і  рамане “Смутак белых начэй”. Пісьменнік  адлюстроўвае ў іх тое, што бачыў  на ўласныя вочы і  перажыў сам. Удзельнікі паглядзелі відэа  “Святло далёкай зоркі. Іван Навуменка”, пазнаёміліся з яго раманамі, з матэрыяламі кніжнай выставы  “Талент Івана Навуменкі”.

У філіяле “Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства” на гадзіне ваеннай кнігі “Вайна ў творчасці Івана Навуменкі” да ўвагі вучняў была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Жыццё, вартае грамадзяніна-патрыёта”, якая расказала пра багатую біяграфію Івана Навуменкі.  Школьнікі зачыталі з твораў І.Навуменкі радкі пра цяжкія ваенныя будні, пра мужнасць і самаахвярнасць людзей. Рабяты актыўна прынялі ўдзел у конкурсе “Назаві твор”, ахвотна абмеркавалі прачытаныя творы юбіляра.