7 ліпеня бібліятэкі аграгарадкоў прынялі ўдзел у раённым паэтычным марафоне “Чароўныя радкі Купалаўскага верша”, прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння вялікага песняра Беларусі Янкі Купалы.

Ва ўступным слове бібліятэкар Велікасельскай бібліятэкі падкрэсліла, што Янка Купала узняў мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала беларуская літаратура, а яго творчасць  называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Доказам гэтай думкі былі вершы Янкі Купалы розных перыядаў яго творчасці, якія гучалі ў выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства. З паэтычным дэбютам паэта, вершам “Мужык”, пазнаёміла прысутных Дырында Варвара, з вялікай любоўю да роднай старонкі гучаў верш “Спадчына” у выкананні Радзівонік Кацярыны, боль, трывогу і клопат аб Беларусі эмацыянальна перадала Пажарыцкая Тамара Міхайлаўна падчас чытання верша “Мая малітва”. Гучалі лепшыя ўзоры пейзажнай лірыкі (вершы “Явар і каліна”, “Адцвітанне”), лірыкі ваенных гадоў (верш “Беларускім партызанам”).

 

Бібліятэкар Вердаміцкай бібліятэкі пазнаёміла прысутных з этапамі творчага шляху класіка беларускай літаратуры, зрабіла кароткі аналіз галоўных яго твораў. Юныя чытачы бібліятэкі з ахвотай паўдзельнічалі ў паэтычным марафоне. Напрыклад, верш “А хто там ідзе”, які М. Горкі назваў нацыянальным гімнам беларусаў, пераклаўшы яго на рускую мову, прачытала Мінько Юлія. У вершы «Лета», які прагучаў з вуснаў Кірыла Яцкова,  паэт стварыў цудоўны малюнак беларускай прыроды. У выкананні Шульскай Лізаветы прагучаў прасякнуты любоўю да сваёй зямлі, захапленнем яе прыгажосцю верш “Дуб”. На працягу мерапрыемства гучалі  цудоўныя мелодыі песень на словы Я.Купалы.

У Поразаўскай  бібліятэцы-цэнты краязнаўства ва ўступным слове бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць беларукага  песняра.  Затым наведвальнікі прышкольнага  лагера  “Сонейка”  з задавальненнем чыталі  вершы Купалы: Анісеня Максім –  “Дуб”,  Блажэй Анастасія –  “Роднае слова”, Несцярык Данііл – “Хлопчык і лётчык”  і “Песня і казка”,  Гойлік Паліна – “Улетку”, Янушка Сафія – “Жняя”, Угляніца Анастасія – “Груша”, Ларчанка  Мацвей – “Лета”.

У Нязбодзіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства прагучалі вершы Янкі Купалы “Мая навука”, “Не шукай…”, “Спадчына” і іншыя. Цікавым быў прагляд кніг, са старонках якіх прысутныя даведаліся шмат цікавай інфармацыі пра сям’ю, дзяцінства і юнацтва паэта, яго захапленні, даведаліся аб гарадах і вёсках, дзе Янка Купала жыў, вучыўся, працаваў. Дзякуючы кнізе Д.Філіповіча “Янка Купала” здзейснілі сапраўднае падарожжа ў мінулае – у часы Янкі Купалы.

У  Корнадзьскай  бібліятэцы-цэнтры эстэтычнага выхавання прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускага песняра, выразна і з захапленнем  прачыталі вершы Я.Купалы “Спадчына”, “Жняя”, Роднае слова”, “ Поле”, “Улетку”, “Алеся”, “Вясной”.

У Ханчыцкай бібліятэцы-клубе чытачы прынялі ўдзел у гучных чытаннях сваіх любімых вершаў Янкі Купалы, праслухалі песні на вершы юбіляра.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з літаратурай кніжнай выставы “Вялікія майстры беларускага слова”.

У Ханявіцкай бібліятэцы-цэнтры  краязнаўства прайшла паэтычная гадзіна “Гаворыць сэрца на роднай мове”. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы.

Прысутныя даведаліся пра дзіцячыя і юнацкія гады пісьменніка, пачатак яго літаратурнай дзейнасці, успомнілі знакамітыя творы беларускага класіка, прачыталі творы “Роднае слова”, “ Мая малітва”, “Жняя”, “Вясна”, “Хлопчык і лётчык” і іншыя.

У Пацуеўскай бібліятэцы падчас раённага паэтычнага марафону  з вуснаў юных чытачоў прагучалі вершы славутага паэта: Іванюк Васіліса прачытала вясёлы верш “Юрачка”, у выкананні Маліноўскага Артура  прагучаў верш  “Хлопчык і лётчык”, Раманчук Кацярыны –  “На купалле”, сугучнае беларускаму народнаму святу Івана Купала.