У рамках Тыдня дзіцячай кнігі для юных чытачоў Велікасельскай бібліятэкай 3 красавіка была аргнізавана кніжная дэгустацыя “Кошык літаратурных прысмакаў”, прысвечаная творчасці дзіцячых пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года: Змітрака Бядулі, Васіля Віткі, Івана Муравейкі, Агніі Барто.

Пачалося мерапрыемства з дэгустацыі цікавых фактаў жыцця і творчасці юбіляраў: першы твор для дзяцей – вершаваную казку “Вавёрчына гора” –  В.Вітка напісаў, каб падбадзёрыць свайго хворага сына, свае першыя вершы З.Бядуля пісаў на старажытнаяўрэйскай мове, пісьменніцкі стаж І.Муравейкі – 85 гадоў, ён ўдзельнічаў у штурме Берліна, на сцяне рэйхстага пакінуў надпіс: “Іван з Беларусі”, А.Барто цэлы цыкл вершаў  “Вовка – добрая душа” прысвяціла свайму ўнуку. “Спрабаваць” творы юбіляраў “на смак” бібліятэкару дапамаглі ўдзельнікі сутрэчы.  Дзеці з цікавасцю адгадвалі загадкі ад В.Віткі, чыталі “Салодкія смяшынкі” І.Муравейкі, слухалі апавяданне З.Бядулі “Дзе канец свету?”. Каб задаволіць “кніжны апетыт”, кожны выбраў сабе кнігу для дамашнягя чытання.