У абласным конкурсе краязнаўчых бібліятэчных праектаў “Аб мінулым – для будучыні” Велікасельская бібліятэка ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка” стала пераможцам у намінацыі “Лепшы краязнаўчы праект сельскай бібліятэкі”. На конкурс былі прадстаўлены матэрыялы па рэалізацыі анлайн-праекта “Шляхі і лёс твой, край Велікасельскі”.

На пасяджэнні калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама “Аб выніках работы арганізацый у сферы культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе і задачах на 2023 год” бібліятэкар Велікасельскай бібліятэкі Ала Іванаўна Пацкевіч атрымала Дыплом і памятны падарунак.