Вучні пазнаёміліся з біяграфічнымі звесткамі народнага пісьменніка, даведаліся аб тым, што Івaн Якaўлeвiч aдноciцца дa тaгo пaкaлeння, чыё юнaцтвa былo aпaлeнa вaйнoю. Памяць пра ваеннае ліхалецце пісьменнік пранёс праз усё жыццё. Падзеі вайны, гераічная барацьба супраць нямецкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў і адлюстраваны яны на высокім мастацкім узроўні. У гэтым пераканаліся старшакласнікі ў ходзе знаёмства з творчасцю Івана Якаўлевіча і прагляду электроннай прэзентацыі “Салдат вялікай вайны… Генерал вялікай літаратуры”, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі да юбілею пісьменніка. Да ўвагі рабят быў прадстаўлены кароткі агляд яго твораў: зборнікі апавяданняў “Семнаццатай вясной”, “Хлопцы-равеснікі”, аповесць “Вайна каля Цітавай копанкі” і інш.
4 лютага ў Свіслацкай раёнай бібліятэцы для вучняў старэйшых класаў СШ №2 адбылася гадзіна ваеннага рамана “Салдат вялікай вайны… Генерал вялікай літаратуры”, прыурочаная 95-годдзю з дня нараджэння І.Навуменкі.