3 лістапада 2022 года адзначаецца 140 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Якуба Коласа. З гэтай нагоды 3 лістапада Свіслацкая раённая бібліятэка запрасіла наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Солнышко” на лялечны спектакль “Добрая казка дзеда Якуба!”.

Спектакль складзены па матывах беларускіх народных казак апрацаваных Якубам Коласам. Казачная дзея распавяла маленькім гледачам гісторыю пра Курачку і Пеўніка, які трапіў у складанае становішча, а выратаваць Пеўніка з бяды дапамаглі сябры.

Цудоўны свет казкі прыйшоўся даспадобы і напоўніў душы маленькіх гледачоў добрымі пачуццямі, дапамог убачыць жыццёвую мудрасць і знаходлівасць лялечных герояў і адкрыў скарбонку дзіцячых твораў беларускага песняра.

Рабяты з цікавасцю разглядалі герояў казкі, з задавальненнем фатаграфаваліся з лялькамі. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі эмацыянальна чыталі цудоўныя вершы Якуба Коласа.