22 лютага Вердаміцкая бібліятэка запрасіла вучняў 3-4 класаў на конкурс эрудытаў “Таямніцы беларускай мовы”. Бібліятэкар пачала мерапрыемства з прыгожага чуллівага верша А.Дзеружынскага “Радзілася я ў Беларусі”, нагадала дзецям выказванні класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча пра вялікі народны скарб – мілагучную, песенную і паэтычную беларускую мову. Рабяты з захапленнем удзельнічалі ў конкурсах “Адгадай загадку”, “Складанка-рыфмаванка”, “Юныя перакладчыкі”, “Знай прыказку” , “Лепшы чытальнік”. Гучалі вершы Я.Купалы і Я.Коласа, А.Зэкава і В.Віткі, байкі К.Крапівы. Школьнікі пазнаёміліся з цікавымі і прыгожымі дзіцячымі кнігамі беларускіх аўтараў.
22 лютага ў Навадворскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства прайшла гульня-віктарына “На матчынай мове”. Сустрэчу бібліятэкар распачала прыгожым вершам беларускага паэта-песенніка Рыгора Барадуліна “Матылёк”, прапанавала дзецям пазнаёміцца з адметнасцямі нашай роднай мовы, на якіх грунтуецца меркаванне замежных вучоных аб тым, што беларуская мова з’яўляецца “другой па мілагучнасці пасля італьянскай”. Затым дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульнях “Аматары беларускага фальклору”, “Адгадай мелодыю”. З задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах “Граматычнае лато”, “Куфэрак слоў”, “Прадоўжы твор”, адказалі на пытанні віктарыны “Старонкі мінулага і сучаснага”. У ходзе мерапрыемства дзеці з захапленнем слухалі і чыталі вершы знакамітых беларускіх паэтаў П.Броўкі, Н.Гілевіча, Я.Купалы, прысвечаныя роднай мове.
Пацуеўская бібліятэка запрасіла вучняў 5-6 класаў у літаратурную гасцёўню “Роднай мовы пералівы”. Пад час сустрэчы бібліятэкар адзначыла, што кожны чалавек павінен ведаць і шанаваць сваю мову, свае песні, казкі, звычаі. Затым школьнікі упэўніліся, што беларуская мова мілагучная, сакавітая і меладычная, пяшчотная і жывая. Шчырыя словы пра беларускую мову, пра яе багацце і прыгажосць сказалі вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Е.Лось, М.Танк, Р.Барадулін, М.Лужанін і інш. Іх вершы з гонарам прачыталі вучні пад час правядзення мерапрыемства. Напрыканцы дзецям былі прапанаваны заданні “Знаўцы беларускага фальклору”, “Прадоўжы твор”, “Перакладчыкі”.