16 студзеня ў Вердаміцкай бібліятэцы з удзелам вучняў другога класа і іх класнага кіраўніка Гурскай Н.А. адбылася інфармацыйна-краязнаўчая гадзіна “Сімвалы малой радзімы”.
Бібліятэкар распавяла дзецям аб значэнні такіх тэрмінаў, як сімвал, малая радзіма, спадчына. Рабяты з дапамогай краязнаўчага фонду, тэматычнай выставы “Мой родны кут, ты – гонар і любоў” з цікавасцю знаёміліся з інфармацыяй аб Гродзеншчыне, Свіслаччыне і сваёй мясцовасці; разглядзелі і самі расказалі аб такіх сімвалах, як герб гарадоў Гродна і Свіслачы, аб сімвалічных гістарычных помніках і знакамітых мясцінах, аб помніках прыроды – Свіслацкім і Вердаміцкім парку. Рабяты адказвалі на пытанні, чаму Беларусь так прыгожа і сімвалічна называюць сінявокай, “зямлёй пад белымі крыламі”. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з навінкамі дзіцячай літаратуры па тэме, кнігамі з папулярных серый “маленькі прафесар”, “самыя-самыя”, многія з якіх дзеці з радасцю ўзялі для чытання ў класе разам з настаўнікам.