У рамках тыдня беларускага пісьменства 3 верасня ў Корнадзьскай бібіліятэцы-цэнтры эстэтычнага выхавання і Пацуеўскай бібліятэцы прайшлі інфармацыйная гадзіна “Кніжная спадчына Францыска Скарыны – нацыянальная рэліквія і гістарычны ўрок “Шлях беларускага слова”.
У Корнадзьскай бібіліятэцы-цэнтры эстэтычнага выхавання рабяты з дапамогай прэзентацыі “Ф.Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік” даведаліся пра жыццёвы шлях, светапогляд і шматгранную асветніцкую дзейнасць Францыска Скарыны. У гонар беларускага першадрукара прачыталі вершы Ніла Гілевіча “Мара Скарыны”, Максіма Багдановіча “Кніга”, Ларысы Геніюш “Скарына”. Вучні паказалі добрыя веды ў віктарыне “Францыск Скарына, або Як да нас прыйшла кніга”. Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі “Ф.Скарына. Чалавек-энцыклапедыя”, “Ф.Скарына. Чалавек-легенда”, “Ф.Скарына. Чалавек свету” серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”.
У Пацуеўскй бібліятэцы вучні пад час гістарычнага ўрока “Шлях беларускага слова” пазнаёміліся з гісторыяй стварэння кнігі, прайшлі шляхамі беларускага друкаванага слова, даведаліся шмат цікавага пра старыжытныя рукапісныя і першыя друкаваныя кнігі на беларускай мове. Чытачоў зацікавіла літаратура пра знакамітых беларускіх асветнікаў: Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую, Кірыла Тураўскага, Міколу Гусоўскага і інш. Пад час сустрэчы бібліятэкар адзначыла, што хоць тэлебачанне, радыё і інтэрнэт выцясняюць кнігу, але кніга ўсё яшчэ жыве, і гэта надзейны сродак перадачы ведаў ад пакалення да пакалення. Гэта адзіная “машына часу”, з дапамогай якой можна здзяйсняць цікавыя, захапляючыя падарожжы.