19 лютага бібліятэкар Вердаміцкай бібліятэкі для школьнікаў арганізавала агляд літаратуры “І  радасць, і смутак, і боль…”, 20 лютага ў Навадворскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства старшакласнікі азнаёміліся з дасье юбіляра “Салдат вялікай вайны … Генерал вялікай літаратуры”, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Івана Навуменкі.

Вучні пазнаёміліся з біяграфічнымі звесткамі народнага пісьменніка Беларусі, вучонага, літаратуразнаўцы, крытыка, грамадскага дзеяча. Была разгледжана творчасць празаіка, праз няпросты лёс якога прайшлі  шматлікія ваенныя выпрабаванні – удзел у камсамольскім падполлі, партызанскае  жыццё. Бібліятэкары звярнулі ўвагу прысутных на такія творы, як апавяданні “Семнаццатай вясной”, “Жуль Верн”, “Сябры-равеснікі”, аповесцях “Вайна каля Цітавай копанкі”, “Мой сябар Пятрусь”, дзе аўтар гаворыць аб  праблемах вайны і міру, кахання і сумлення, адносінах у сям’і і сяброўстве.