У час  вясновых канікул Свіслацкая дзіцячая бібліятэка запрашае юных чытачоў наведаць мастацка-краязнаўчы вернісаж “Забытая даўніна: майстры і рамёствы Свіслаччыны”. У гэты час частка чытальнай залы бібліятэкі ператворыцца ў сядзібу, напоўненую карункамі, ручнікамі, вышыванкамі, саматканымі дыванамі, кошыкамі, збанкамі і лялькамі-абярэгамі. Пад час работы мастацка-краязнаўчага вернісажа калектыў дзіцячай бібліятэкі прыкладзе намаганні, каб больш шырока інфармаваць дзяцей і падлеткаў аб промыслах і майстрах рэгіёна, выклікаць у дзяцей і падлеткаў цікавасць да мінулага, сваіх каранёў, да рознабаковага пазнання малой Радзімы.

Контакты

Тел. .: 8(01513) 71379
Адрес: 231960, Республика Беларусь
Гродненская обл., г.Свислочь
ул. Первомайская,4
E-mail: svbcbs@mail.ru