Топ-5 фантастыка

У рамках праекта для моладзі “Будзь у фармаце – чытай беларускае!” Свіслацкая раённая бібліятэка прапануе літаратурны хіт-парад “ТОП-5”. Чарговы выпуск прысвечаны кнігам фантастычнага жанру.

Чытайце фантастыку! Пашырайце свае чытацкія гарызонты! І памятайце, што незвычайны антураж – гэта ўсяго толькі фон, на якім аўтар паказвае ўсё тыя ж адносіны людзей. Нават у іншай галактыцы на краю Сусвету чалавек заўсёды застаецца чалавекам!

Топ -5 Беларусь

Штогод 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адзначаецца галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – сiмвал адзiнства нашага грамадства, мiру i стабiльнасцi, пераемнасцi пакаленняў i павагi да традыцый.

Напярэдадні гэтага свята Свіслацкая раённая бібліятэка падрыхтавала “Топ-5 кніг пра Беларусь” і прапануе іх для знаёмства.

Топ-5 кніг пра каханне

У рамках праекта для моладзі “Будзь у фармаце – чытай беларускае!” Свіслацкая раённая бібліятэка прапануе відэаагляд кніг пра каханне.

ТОП -5. Маладая літаратура Беларусі

Да ўвагі моладзі прапануем мастацкія творы маладых таленавітых празаікаў Беларусі.

Беланожка, А. Чамадан з кракадзілавай скуры: аповесць / Алёна Беланожка. – Мінск: Звязда, 2014. – 176 с. – (Бібліятэка часопіса “Маладосць”).

Аповесць можна аднесці да жанру іранічнага дэтэктыву. Сама пісьменніца характарызуе ўласны твор як “вясёлую аповесць, адрасаваную моладзевай аўдыторыі”. Аліна, галоўная гераіня аповесці, – кіраўнік прадзюсарскага цэнтра, актыўная дзяўчына з дзелавой хваткай. Стаўшая ахвярай гвалтоўнага выкрадання, яна здолела збегчы і самастойна раскруціць увесь клубок незразумелых здарэнняў. Галоўная думка аповесці: шанцуе тым, хто не здаецца і не чакае манны нябеснай; дзейнічай хутка, нікому не шкодзь, трымайся разам з сябрамі і не забывай: нябёсы не даюць табе выпрабаванняў, з якімі ты не мог бы справіцца.

Болотов, А. Панацея / Андрей Болотов. – Минск: Харвест, 2014. – (Новая белорусская фантастика = Новая беларуская фантастыка) (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі = Библиотека Союза писателей Беларуси).

У кнігу ўвайшлі аднайменны раман і тры апавяданні. Раман “Панацэя” можна аднесці да жанру альтэрнатыўнай гісторыі і навуковай фантастыкі адначасова. Дзея рамана разгортваецца ў выдуманай дзяржаве на пачатку 20 стагоддзя. Горад N ахоплівае эпідэмія загадкавай хваробы. У пошуках лекаў галоўны герой – губернатар Улад Сцяпенскі – уваходзіць у супрацьстаянне з бандытамі і тайнай паліцыяй. Панацэя ад хваробы хавалася ў руінах недалёка ад горада. А насамрэч, ва ўсім вінаватыя чужынцы з іншых планет, якія выпадкова страцілі кантроль над сваёй лабараторыяй і людзі гарадка N пацярпелі ад вірусаў. Але, як кажуць, няма худа без дабра. Барацьба супраць вірусу аб’яднала людзей і супраць дзяржаўнай улады, якая нічога не рабіла, а яшчэ больш, перашкаджала ў пошуках панацэі ад хваробы.

Войникова, Е. Дары Дракона / Екатерина Войникова. – Минск: Харвест, 2014. – 256 с. – (Новая белорусская фантастика) (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі = Библиотека Союза писателей Беларуси).

Твор балансуе на стыку фэнтэзі і навуковай фантастыкі, грунтуецца на чараўніцтве і інтрызе, якая вытрымліваецца да апошняй старонкі. Героі існуюць у свеце постапакаліпсісу, і ў такіх экстрэмальных умовах няма гаворкі пра каханне – толькі вечны Дракон песціць у душы светлыя пачуцці, але і ён асуджаны на вынішчэнне.

Саўчык, Дз. Незлічоныя скарбы таямнічай пячоры / Дз.Саўчык. – Мінск: Харвест, 2014. – 320с. – (Новая беларуская фантастыка = Новая белорусская фантастика) (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі = Библиотека Союза писателей Беларуси).

Кніга складаецца з дзвюх казак-фэнтэзі, якія апавядаюць пра вялікае каханне і падступнае вядзьмарства, жорсткасць зла і вялікую сілу дабра, здольнага перамагчы ўсе перашкоды. Кніга насычаная прыгодамі і чарамі, здатная ўтрымліваць увагу чытача. Праз персанажаў казак аўтар мудра вызначае формулы шчаслівага жыцця: “Толькі сэрцу свайму трэба верыць. Толькі яно ведае праўду”; “Той, хто адмовіцца ад багацця, будзе непадуладны ні дэманам, ні прывідам”.

Хващевская, О. Не Любовь: роман / Оксана Хващевская. – Минск: Регистр, 2015. – 384 с.

Аўтар вяртае чытача да гістарычнага мінулага нашага краю: падзей Вялікай Айчыннай вайны, рэпрэсій, маладосці нашых бабуль і дзядуль. Яна шукае шлях да захавання вёсак, хутароў, старых сядзіб, за якімі паўстае гісторыя і чалавечыя лёсы.

ТОП – 5 кніг пра Вялікую Айчынную вайну

Праходзяць дні, змяняюцца пакаленні, але нязменнай застаецца адно – памяць аб свяшчэннай Перамозе. Для сучаснай моладзі Вялікая Айчынная вайна – гэта далёкая гісторыя. Менавіта са старонак кніг пакаленне, якое нарадзілася больш чым праз паўвека пасля Перамогі, можа даведацца пра подзвіг савецкіх салдат, мужнасць працаўнікоў тылу, усяго савецкага народа і пераняць эстафету памяці і павагі, стойкасці і гераізму продкаў, іх беззаветнай любові да сваёй Айчыны.
Прапануем Вашай увазе творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, і заклікаем да іх чытання.

Афяроўскі, А.Р. Любачка: раман / Аляксандр Афяроўскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. – 494с.

Галоўная гераіня рамана – дзіця Вялікай Айчыннай вайны. Маці, вясковая настаўніца нямецкай мовы, нарадзіла яе ад фашысцкага афіцэра, каб выратаваць трох маленькіх сыночкаў. Гэтая акалічнасць паўплывала на ўсё жыццё Любачкі…

Брава, А. Дараванне = Прощение = Vergebung: аповесць / Алена Брава; пераклад на нямецкую мову Андрэ Бёма. – Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. – 208 с.

Беларуска Ларыса Вашкевіч з дапамогай шлюбнага агенства знаёміцца з немцам, бярэ шлюб, і пераязджае з дачкой у невядомую, чужую краіну. Ужо ў Германіі яна дазнаецца, што бацька мужа Ганс Краўцэ пакутуе на хваробу Альцгеймера, а ў час вайны як раз знаходзіўся ў родных мясцінах Ларысы. Гэта навіна моцна ўзрушвае жанчыну, бо атрымліваецца, што яна мусіць даглядаць чалавека, які мог быць датычным да забойства землякоў. Хвароба старога немца прагрэсуе, і ён не дае Ларысе спакою ні днём, ні ноччу. Штосьці шукае, кагосьці ратуе, ад кагосьці хаваецца. Пасля чарговага пабегу з дому сын прымае рашэнне аддаць старога ў дом састарэлых. Разам з Ларысай ён завозіць бацьку ў адну з такіх устаноў. Ларыса прыбірае пакой свёкра і знаходзіць ягоныя дзённікі. З іх даведвацца, што падчас вайны ён закахаўся ў беларускую дзяўчыну Зосю, якая жыла ў роднай вёсцы Ларысы, і ўсялякімі шляхамі спрабаваў уратаваць і яе, і яе аднавяскоўцаў. Такім чынам атрымлівалася, што і сёння ён шукае Зосю, змагаецца за яе жыццё. Ларысу гэта вельмі ўзрушвае…

Быкаў, В.У. Пакахай мяне, салдацік: аповесці, апавяданні / Васіль Быкаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. – 572, [2] с.

Кранальная гісторыя кахання ў апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны. На далёкай чужыне, у ваколіцах невялікага гарадка ў альпійскіх Альпах, Змiтpок Бapэйка з Бeшaнкoвiчaў і яго зямлячка Франя пазналі пачуццё кахання. У бiягpaфii мaлaдoгa лeйтэнaнтa ёcць “плямы”: быў y xapкaўcкiм aкpyжэннi, нa aкyпipaвaнaй тэpытopыi зacтaлicя ягo бaцькi, былi пapтызaнaмi, aлe пpaпaлi бeз вecтaк. Baкoл Бapэйкi, як вopaн, кpyжыць “зaўжды жвaвы” acaбicт. Спaткaннi Змiтpaкa з зямлячкaй, штo aпынyлacя зa мяжoй, aктывiзaвaлi дзiкyю пaдaзpoнacць пaлкaвoгa acaбicтa. Уcё гэтa пapaлiзoўвaлa вoлю юнaкa, пapyшaлa ягo нaмep aдpaзy зaбpaць кaxaнyю з caбoй. А янa ў вaйнy нaпaкyтaвaлacя нe мeнш, чым Бapэйкa: paтaвaццa дaвoдзiлacя i aд фaшыcтaў, i aд “cвaix”. Пpыexaўшы зa дзяўчынaй з нaмepaм ycё ж зaбpaць яe, Бapэйкa ўбaчыў cвaю кaxaнyю мёpтвaй. Для Змітрака ж paдacць пepaмoгi пepaтвapылacя ў “чopнae cвятa бяды”.

Савіцкі, А. Обаль: раман / Алесь Савіцкі. – Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. – 464 с.

Раман – роздум пісьменніка пра вытокі гераізму моладзі, якая паўстала на самаахвярную барацьбу з фашызмам на тэрыторыі акупіраванай Беларусі. У аснове твора – аповед пра ўзнікненне падполля «Юныя мсціўцы» у Обалі, невялікай чыгуначнай станцыі на Віцебшчыне, і гераічнае змаганне падпольшчыкаў з нямецкімі акупантамі. Галоўныя героі твора – рэальныя асобы, арганізатары і актыўныя ўдзельнікі падполля: Фруза Зянькова, Зіна Партнова, Наталля Герман, Хведар Слышанкоў, Валянціна Шашкова, Ніна Азоліна, Надзя Дзяменцьева, браты Езавітавы, Мікола Аляксееў, Зоя Сафончык, Дзмітрый і Марыля Хрыбценкі, Аркадзь Барбашоў, Марыля Ушакова. Аўтар па-мастацку даследуе характары герояў рамана, праўдзіва паказвае абставіны, цяжкасці таго часу.

Шамякін, І. Глыбокая плынь: раман / Іван Шамякін. – Мінск, Мастацкаялітаратура, 1996. – 286 с.

Галоўная гераіня рамана Таццяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Свайму бацьку Карпу, мачасе Палагеі, аднавяскоўцам яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Таццяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да яе завітваюць паліцэйскія, ды Таццяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцём і бацькам падаецца ў партызаны, каб помсціць ворагам.