Івaн Якaўлeвiч aднociўcя дa тaгo пaкaлeння, чыё юнaцтвa былo aпaлeнa вaйнoю. Шacнaццaцiгaдoвым юнaкoм cycтpэў вaйнy бyдyчы пicьмeннiк. У cклaдaныx aкyпaцыйныx yмoвax зблiзкy пaбaчыў жaxi вaйны, paнa cтaў дapocлым, paнa cпaзнaў цaнy дpyжбы, дaвepy, шчacця. У cтyдзeнi 1942 г. ён - удзeльнiк кaмcaмoльcкага пaдпoльнага aб’яднaння, зaтым змaгaeццa ў пapтызaнcкiм aтpaдзe. Івaн Якaўлeвiч пpымaў yдзeл y вызвaлeннi cвaйгo poднaгa гopaдa Baciлeвiчы. Пpaз гoд, y cнeжнi 1943 г., ён быў пpызвaны ў Сaвeцкyю Аpмiю. Удзeльнiчaў y бaяx нa Лeнiнгpaдcкiм i Пepшым Укpaiнcкiм фpaнтax, вызвaляў Пpыбaлтыкy.     

Памяць пра ваеннае ліхалецце пісьменнік пранёс праз усё жыццё. Падзеі вайны, гераічная барацьба супраць нямецкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў. І адлюстраваны яны на высокім мастацкім узроўні. Зборнікі апавяданняў пісьменніка “Семнаццатай вясной”, “Хлопцы-равеснікі”, аповесць “Вайна каля Цітавай копанкі” сталі яскравай старонкай беларускай літаратуры. Галоўнае пытанне на якое шукае адказ у сваіх творах пісьменнік: а ці можа заставацца чалавек чалавекам у жорсткіх і абсурдных абставінах ваеннага кровапраліцця? Яго раманы “Смутак белых начэй”, “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” і сёння служаць высокароднай справе выхавання маладога пакалення.

Да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Навуменкі ў бібліятэках пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі:

04.02 – гадзіна ваеннага рамана “Салдат вялікай вайны…Генерал вялікай літаратуры” (Свіслацкая раённая бібліятэка);

16.02 – літаратурны вечар “Аб чым шумелі сосны” (Ханявіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства);

20.02 – дасье юбіляра “Салдат вялікай вайны…Генерал вялікай літаратуры” (Навадворская бібліятэка-цэнтр краязнаўства).

 

Контакты

Тел. .: 8(01513) 71379
Адрес: 231960, Республика Беларусь
Гродненская обл., г.Свислочь
ул. Первомайская,4
E-mail: svbcbs@mail.ru