| |
Шаноўныя сябры!
ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка” запрашае да ўдзелу ў абласным чэленджы. Вам неабходна зрабіць цікавы фотаздымак чалавека, якога засталі за чытаннем кнігі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Месца фотаздымка можа быць разнастайным: бібліятэка, парк, транспарт, пляж, аўтобусны прыпынак, кафэ і г.д.
Далучайцеся да чэленджа і дасылайце свае фотаздымкі на адрас электроннай пошты: svisl.metod@mail.ru