9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэт, празаік, гісторык літаратуры і літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык.

Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў бібліятэках пройдуць  разнапланавыя мерапрыемствы:

09.12 – літаратурная акцыя “Чытаем разам творы Максіма Багдановіча” (раённая, Велікасельская бібліятэкі);

09.12 – літаратурны агеньчык “Паэт радзімы васілька” (Нязбодзіцкая бібліятэка-цэнтр краязнаўства);

09.12 – гадзіна паэтычнага настрою “Ты не згаснеш, ясная зараначка…” (Пацуеўская бібліятэка);

09.12 – паэтычная гадзіна “Палёт душы і сэрца натхненне” (Ханчыцкая бібліятэка-клуб);

10.12 – літаратурны агеньчык “Нязгасная зорка на беларускім небасхіле” (Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання);

16.12 – літаратурная акцыя “Чытаем разам творы М.Багдановіча” (Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства);

23.12 – гучныя чытанні “Цуд паэзіі Багдановіча” (дзіцячая бібліятэка).

 

Контакты

Тел. .: 8(01513) 71379
Адрес: 231960, Республика Беларусь
Гродненская обл., г.Свислочь
ул. Первомайская,4
E-mail: svbcbs@mail.ru