11 кастрычніка адзначаецца 105 гадоў з дня нараджэння беларускай паэтэсы Эдзі Агняцвет. Каля дваццаці кніг вершаў, паэм, скорагаворак, пацешак, жартаў і казак напісала яна для маленькіх чытачоў. Яе творы займаюць асаблівае месца ў беларускай дзіцячай літаратуры. Нездарма, Э.Агняцвет называюць паэткай дзяцінства.

У бібліятэках раёна пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя 105-гадоваму юбілею Эдзі Агняцвет:

- гадзіна паэзіі “У вашых творах – ваша сэрца…”  – Ціхавольская бібліятэка;

- паэтычны батл “Паэзія, цяплом вясны сагрэтая” – Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання;

- паэтычная хвілінка “На сэрцы шчасця асалода” – Пацуеўская бібліятэка.

Удзельнікі мерапрыемстваў узгадаюць цікавыя моманты жыцця і творчасці Э.Агняцвет, пачуюць паэтычныя радкі вершаў, а таксама музычныя творы на словы паэткі. Прысутныя змогуць прадэкламаваць свае любімыя вершы, самых актыўных чытачоў чакае паэтычны батл.

Запрашаем аматараў беларускага чытання ў бібліятэкі!

Контакты

Тел. .: 8(01513) 71379
Адрес: 231960, Республика Беларусь
Гродненская обл., г.Свислочь
ул. Первомайская,4
E-mail: svbcbs@mail.ru