Новости
Паэтка з Гродзеншчыны
20.07.2021

З нагоды 70-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі Людмілы Кебіч 20 ліпеня Свіслацкая раённая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на літаратурнае знаёмства “Паэтка з Гродзеншчыны”.

Да ўвагі прысутных была прадстаўлена электронная  прэзентацыю  “Не ружа я… я кветка палявая”, якая пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам паэтэсы і празаіка, публіцыста і перакладчыка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы,   старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Цікава было даведацца, што  Людміла Антонаўна ўзнагароджана нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2009), што ў 2010 годзе стала пераможцай рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор года” у намінацыі “Песенны жанр” за цыкл песень “Словы прызнання”, узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2014), медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”(2018), мае дыплом і тытул абласной прэміі “Чалавек года Гродзеншчыны” за дасягненні ў грамадска-палітычнай сферы за 2013 год.

Бібліятэкар пазнаёміла з кнігамі Л.Кебіч, раскрыўшы асноўныя тэмы яе твораў. Удзельнікі з задавальненнем чыталі вершы нашай зямлячкі.

  Версия для печати
31.07.2021
Внимание!!! Новый распорядок работы
30.07.2021
Планета «Журналия»
29.07.2021
Книга и лето 2021
26.07.2021
Любительское объединение «Добрые встречи»
26.07.2021
Чарующий мир природы
26.07.2021
Книга и лето 2021
23.07.2021
Книга и лето 2021
22.07.2021
Книга и лето 2021
21.07.2021
Чароўная паэзія Цёткі
  Другие новости
Страницы
Контакты

Тел. .: 8(01513) 71379
Адрес: 231960, Республика Беларусь
Гродненская обл., г.Свислочь
ул. Первомайская,4
E-mail: svbcbs@mail.ru